
Firefox Developer Edition аўтаматычна ажыццяўляе зваротную сувязь з Mozilla. Падрабязней
Адзіны браўзер, прызначаны менавіта для распрацоўшчыкаў, Firefox Developer Edition быў створаны з улікам патрабаванняў вашага працоўнага працэсу. Зборка, тэставанне, маштабаванне і многае іншае - усё гэта ўпершыню можна зрабіць з аднаго месца.
Правярайце і рабіце адладку сваёй праграмы ў любым браўзеры або прыладзе з дапамогай Valence — магутнага пашырэння, якое вы знойдзеце толькі ў Firefox Developer Edition.
Падладжвайцеся пад памеры экранаў з Рэжымам адаптыўнага дызайну, і з лёту наладжвайце свой CSS з дапамогай убудаванага Рэдактара стыляў для кадавання з дакладнасцю да пікселя.
У Firefox Developer Edition уваходзяць асноўныя прылады распрацоўкі, а таксама некаторыя магутныя новыя прылады, якія пашыраць магчымасці працы на некалькіх платформах з аднаго месца. Усё, да чаго вы прывыклі, стала яшчэ лепш. І гэта можна знайсці толькі ў Firefox.
Рабіце візуальнае рэдагаванне CSS і HTML-анімацый, эксперыментуючы са старонкай з панэлі Інспектара. Праверце выраўноўванне, памеры і водступы любога элемента, выкарыстоўваючы інструменты Вымярэнне і Лінейка.
Падрабязней пра прылады візуальнага рэдагавання
Выкарыстоўвайце інструменты візуальнай анімацыі і рэдагавання CSS з Developer Edition, каб даследаваць глыбіні акіяна і сустрэцца з самымі дзіўнымі з істот.
Паспрабаваць DevTools Challenger
Даследуйце хуткасць абнаўлення вэб-кантэнту, спажыванне памяці і профіль JS на кансалідаванай часовай шкале, якая дапаможа вам лёгка ідэнтыфікаваць і ліквідаваць вузкія месцы ў прадукцыйнасці.
Падрабязней пра прылады хуткадзейнасці
Даследуйце HTML і CSS любой вэб-старонкі і лёгка змяняйце яе структуру і шаблон.
Падрабязней пра Інспектар старонкі
Даследуйце і ўзаемадзейнічайце з Вэб-аўдыё API ў рэжыме рэальнага часу, каб пераканацца, што ўсе аудыёвузлы злучаны так, як вам трэба.
Падрабязней пра рэдактар вэб-аудыё
Доступ да лога інфармацыі, звязанай з вэб-старонкай, і вэб-кансолі для ўзаемадзеяння з вэб-старонкамі з выкарыстаннем JavaScript.
Падрабязней пра вэб-кансоль
Адладжвайце пакрокава код JavaScript і вывучайце або змяняйце яго стан, каб дапамагчы асачыць памылкі.
Падрабязней пра адладчык JavaScript
Доступ да ўсіх сеткавых запытаў браўзера, часу выканання кожнага запыту і інфармацыі аб кожным запыце.
Падрабязней пра манітор сеткі
Праглядайце і рэдагуйце CSS-стылі, звязаныя з вэб-старонкай, стварайце новыя і ўжывайце існуючыя CSS-стылі на любой старонцы.
Падрабязней пра рэдактар стыляў
Глядзіце, як будзе выглядаць ваш сайт або вэб-праграма на розных памерах дысплеяў не змяняючы памер акна браўзера.
Падрабязней пра рэжым адаптыўнага дызайну
Распрацоўвайце і адладжвайце свае праграмы на розных браўзерах або прыладах з дапамогай гэтага магутнага пашырэння, прадусталяванага ў Firefox Developer Edition.
Падрабязней пра Valence